Пошук

04.12.2019 17:31   Кс. Віталій Маргуноў / Catholic.by

21 снежня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца сустрэча моладзі магілёўскага рэгіёну на тэму «Сэнс і прыгажосць каталіцкай сям’і».

Агульная тэма сустрэчы — сям’я, таму яна будзе цікавая і тым, хто мае ўласны досвед, і тым, хто рыхтуецца стварыць сям’ю, і тым, хто яшчэ пра гэта не задумваецца. У праграме чакаюцца канферэнцыя, сустрэчы, цікавыя гульні. Між іншым, спікер дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» Вольга Чаркасава распавядзе, чаму ў сучасным свеце важна зберагчы чысціню. Таксама моладзь чакае гульня-дэбаты і малітва ў духу Тэзэ.

На завяршэнне адбудзецца аплаткавая сустрэча з Біскупскім вікарыем для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.

Абавязковы папярэдні запіс да 15 снежня.

Па арганізацыйных пытаннях і для папярэдняга запісу звяртацца да кс. Віталія Маргунова па тэлефоне: +375 29 528 42 04

Абноўлена 04.12.2019 17:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.