Пошук

04.12.2019 07:52   Catholic.by

Разважанні аб добрай смерці — салезіянскія рэкалекцыі для моладзі, арганізаваныя яшчэ святым Янам Боско.

Святы Дон Боско імкнуўся да таго, каб кожны малады чалавек быў добрым хрысціянінам і сумленным грамадзянінам.

Клапоцячыся аб духоўным развіцці сваіх хлопцаў, якія ўдзельнічалі ў араторыі, Дон Боско жадаў, каб кожны быў падрыхтаваны да сустрэчы з Нябесным Айцом.

Таму раз на месяц практыкаваў гэтыя рэкалекцыі, падчас якіх хлопцы маглі паразважаць над станам свайго жыцця, над сваім сумленнем, паглыбіць сваё духоўнае жыццё. Такім чынам адбываўся працэс духоўнага ўзрастання.

Салезіяне, верныя харызме святога Яна Боско, прапануюць моладзі такія практыкаванні ў выглядзе рэкалекцый, дзе малады чалавек зможа на 24 гадзіны спыніцца, каб аднавіць сваё духоўнае жыццё і паглядзець на свае перспектывы, а таксама падрыхтаваць сваё сэрца, каб быць шчаслівым чалавекам.

Рэкалекцыі адбудуцца з 7 па 8 снежня ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Мінску (вул. Пляханава 28/1).

Пачатак — 7 снежня ў 17.00, заканчэнне — 8 снежня ў 15.30.

Запіс да 5 снежня па тэл.: +375 (29) 122 32 44 — кс. Алег Каралёў SDB

Абноўлена 04.12.2019 12:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа