5 кастрычніка ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку выступіць калектыў старажытнай музыкі з флейтамі розных эпох Skuti Ensembl з Эльблёнга (Польшча).
Будуць выконвацца творы рэнесанснай і барочнай Еўропы.
У 2017 г. на Міжнародным фестывалі рэлігійнай песні ў Тарнопалі ансабль заняў 2-е месца. Для жыхароў Навагрудка і ўсёй Беларусі гэта выдатная магчымасць паслухаць мелодыі еўрапейскай спадчыны.
Пачатак у 15.00. Уваход на канцэрт вольны.