Пошук

25.09.2019 08:08   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: sanctatrinitasunusdeus.com

З нядзелі 13 кастрычніка ў Магілёве плануюць распачаць рэгулярную цэлебрацыю святой Імшы ў надзвычайнай форме Рымскага абраду на лацінскай мове.

З такой ініцыятывай у адказ на просьбы вернікаў выступіў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Ініцыятыву падтрымаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Фармулёўка «надзвычайная форма Рымскага абраду» з’явілася ў апостальскім лісце папы Бэнэдыкта XVI, апублікаваным у форме motu proprio у 2007 годзе.

Гэтым дакументам Пантыфік дазволіў больш шырокае выкарыстанне формы Рымскага абраду, якая з’яўлялася ўзорнай ва ўсім Касцёле на працягу амаль чатырох стагоддзяў ад Трыдэнцкага да Другога Ватыканскага Сабору. Асноўныя часткі Рымскага абраду цэлебрацыі святой Імшы сфармаваліся ўжо ў часы часы папы Грыгорыя Вялікага (VI ст.), а на Трыдэнцкім Саборы ў 1570 годзе адбылася канчатковая іх уніфікацыя.

Апошняя зацверджаная Касцёлам форма цэлебрацыі святой Імшы да літургічнай рэформы Другога Ватыканскага Сабору адносіцца да 1962 года, і менавіта яна з’яўляецца сёння афіцыйна дазволенай для цэлебрацыі надзвычайнай формай Рымскага абраду.

Плануецца, што Імша ў надзвычайнай форме Рымскага абраду на лацінскай мове будзе цэлебравацца раз на месяц у магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Камсамольская, 4).

Першая такая цэлебрацыя адбудзецца ў нядзелю 13 кастрычніка ў 14.00. Цэлебруе Імшу кс. Андрэй Кеўліч.

Перад пачаткам Эўхарыстыі адбудзецца 10-хвілінная катэхеза. Вернікі, якія пажадаюць узяць удзел у цэлебрацыі, будуць забяспечаны неабходнымі тэкстамі на лацінскай  і беларускай мове.

Тэлефон для сувязі: +375 (29) 880 99 19 — кс. Андрэй

Абноўлена 25.09.2019 17:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа