6 верасня ў Брэсце адбудзецца благаслаўленне касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святая Імша падзякі за 1000 гадоў апекі Божага Провіду над горадам.
Новая святыня была ўзведзена ў мікрараёне Рэчыца на вуліцы Сонечнай.
Урачыстасць, якая распачнецца ў 19.00, узначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У ліпені 2017 года ён благаславіў новабудоўлю на Рэчыцы.