Пошук

29.08.2019 11:13   Фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

У суботу 7 верасня ў Будславе адзначаць гадавіну кансэкрацыі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які сёння з’яўляецца малой базылікай і Нацыянальным санктуарыем Маці Божай Будслаўскай.

Святыню кансэкраваў 7 верасня 1783 года дапаможны біскуп Віленскай дыяцэзіі Францішак Алаізій Юноша Гзоўскі, пра што ў парафіяльным архіве захаваўся адпаведны дакумент з подпісам іерарха, змацаваны сургучнай пячаткай з біскупскім гербам. Арыгінал дакумента, аформлены ў рамку, будзе змешчаны ў базыліцы падчас святкавання гадавіны асвячэння касцёла.

Урачыстая святая Імша з гэтай нагоды распачнецца ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у 12.00.

У гэты дзень ёсць магчымасць наведаць Будслаў і ўзяць удзел у святкаванні, далучыўшыся да аўтобуснай пілігрымкі, якая арганізуецца са сталічнай парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

+375 (17) 200 44 15

Пробашч будслаўскай парафіі кс. Дзмітрый Дубовік ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх жадаючых у першую суботу верасня разам памаліцца перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.

Абноўлена 29.08.2019 12:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.