Пошук

10.09.2018 15:49   Яўген Амасёнак / Catholic.by

Рэкалекцыі на пачатку новага навучальнага года – бясцэнны час, які дае кожнаму семінарысту магчымасць паразважаць над тым, што з’яўляецца ў яго жыцці найкаштоўнейшым скарбам.

Гэта асаблівы час ласкі, падчас якога семінарыст акунаецца ў атмасферу малітвы, цішыні і засяроджанасці, каб з новымі духоўнымі сіламі распачаць далейшую падрыхтоўку да святарства.

Духоўным кіраўніком рэкалекцый сёлета стаў а. Віталій Сярко SP. Падчас аскетычных канферэнцый рэкалекцыяніст спрабаваў прывіць будучым святарам любоў да святых, запаліць у сэрцах семінарыстаў прагненне наследаваць Хрыста па прыкладу благаслаўлёных.

Супольная Эўхарыстыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, споведзь, індывідуальныя размовы з духоўным айцом – усё спрыяла таму, каб семінарысты засяродзіліся над глыбінёй сваіх адносінаў з Богам, без якіх немагчыма штодзённае жыццё сапраўднага вучня Хрыста.

Напрыканцы духоўных практыкаванняў семінарыйная супольнасць выказала ўдзячнасць айцу-рэкалекцыяністу за духоўны досвед, якім ён шчодра дзяліўся, і паабяцала рэалізаваць у сваім жыцці ўсе яго каштоўныя прапановы.

 

Абноўлена 10.09.2018 17:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа