Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 красавіка на 75-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Лілія Санько, маці ксяндза каноніка Юрыя Санько, прэс-сакратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
Пахаванне спачылай Ліліі адбудзецца ў сераду 29 красавіка ў парафіяльным касцёле Божага Цела ў Нясвіжы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Нясвіжскі дэканат).
Пачатак у 12.00.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…







