Пошук

27.02.2026 10:49   Паводле: catholicnews.by

Фота: my-places.by

На сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі з прадстаўнікамі рэлігійных арганізацый былі вызначаны духоўныя цэнтры краіны. Такім цэнтрам Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Беларусі быў вызначаны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.

Пры гэтым будынак касцёла знаходзіцца ў нялепшым стане і ўсё яшчэ мае патрэбу ў рамонце пасля пажару ў 2021 годзе. Неабходны інжынерна-вышукальныя, будаўнічыя работы па ўзмацненні падмурка, рэканструкцыя часовага даху і правядзенне ўнутраных рэстаўрацыйных работ.

У сувязі з гэтым быў зацверджаны план мерапрыемстваў на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ будынка касцёла.

Парафіяй ужо былі заключаны дамовы на выкананне наступных прац:

  •  ААТ «Белрэстаўрацыя» па выкананні праектна-вышукальных работ на суму 1 413 785,01 рублёў. Тэрмін выканання: снежань 2025 года - верасень 2026 года.
  •  УП «Геасэрвіс» па выкананні інжынерна-вышукальных работ на суму 189 937,23 рублёў. Тэрмін выканання: люты - сакавік 2026 года.
  •  УП «Будтэхнорм» на выкананне работ па абследаванні будаўнічых канструкцый будынка касцёла на суму 71 820,73 рублёў. Тэрмін выканання люты - сакавік 2026 года.
  •  ПП «Галоўтэлекам» па аказанні паслуг па лазерным 3D-сканаванні з наступным стварэннем і апрацоўкай аблокі кропак на суму 18 600 рублёў. Тэрмін выканання – люты 2026 года.

Самастойна аплаціць рамонтныя работы парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе не мае магчымасці і просіць аказаць любую бязвыплатную дапамогу ў правядзенні гэтых работ.

Рэквізіты для дапамогі:

УНП 600195666
ОКПО 143693356000
р/с BY12BAPB30153404200100000000
р/с BY10BAPB31353404200300000000 (благотворительный)
B OAO «Белагропромбанк», БИК ВАРBBY2X
Ул. Советская, д.6, г. Мядель Минской области;
р/с BY45PJCB31351110200010000933 (благотворительный)
В ОАО «Приорбанк», БИК PJCBBY2X
Ул. Великий Гостинец, д.43, г. Молодечно Минской области.

Ксёндз Аляксей Раманчук, пробашч

Абноўлена 27.02.2026 11:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа