Пошук

23.02.2026 15:59   Паводле: Grodnensis.by

З 18 па 21 лютага для студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі першыя ў сёлетнім Вялікім посце рэкалекцыі. Як паведамляецца з семінарыі, рэкалекцыі дапамаглі больш ясна зразумець слова «пост».

Рэкалекцыі правёў пробашч мінскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно айцец Пётр Бялевіч ОМІ. «Дзякуючы яго разважанням супольнасць семінарыі акунулася – нельга выкарыстаць іншага слова у бяздонне Міласэрнасці Хрыста», паведамілі ў семінарыі. У сваіх навуках святар падкрэсліў, што кожнаму важна давяраць Хрысту, бо толькі ад Яго збаўленне.

Акрамя таго, тэмай рэкалекцыйных канферэнцый стала Міласэрнасць Хрыста — было адзначана, што яна прабачае нават найжудаснейшыя грахі, калі чалавек сапраўды становіцца перад Богам у праўдзе і кажа: «Я грэшны, Пане. Аздараві мяне».

Шмат часу ў межах рэкалекцый адводзілася на малітву і разважанне. Па словах удзельнікаў, рэкалекцыі далі магчымасць змяніць некаторыя шляхі сэрца, глыбей зразумець сэнс Пасхі і больш палюбіць Езуса Хрыста.

Абноўлена 23.02.2026 17:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа