Пошук

25.03.2025 14:10   Фота: Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь / Catholic.by

Арцыбіскуп-намінант Іньяцыё Чэффаліа

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупа-наміната Іньяцыё Чэффаліа.

Пра гэта са спасылкай на афіцыйныя крыніцы Святога Пасаду паведаміла Апостальская нунцыятура ў Беларусі. Ніжэй прыводзім тэкст паведамлення.

ПАВЕДАМЛЕННЕ АПОСТАЛЬСКАЙ НУНЦЫЯТУРЫ
Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Францішак прызначыў мансіньёра Іньяцыё Чэффаліа (Ignazio Ceffalia) Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь з адначасовым прызначэннем на тытулярную катэдру Фіарэнтына (Fiorientino) з тытулам арцыбіскупа.

Мансіньёр Іньяцыё Чэффаліа нарадзіўся 28 красавіка 1975 года ў горадзе Палерма ў Італіі. Атрымаў святарскае пасвячэнне 6 жніўня 2003 года; інкардынаваны ў дыяцэзію П’яна-дэльі-Альбанезі. З’яўляецца доктарам кананічнага права. Распачаў дыпламатычную службу ў Святым Пасадзе 1 ліпеня 2006 года; працаваў у Эквадоры, Тайландзе, Пастаянным Прадстаўніцтве Святога Пасаду пры Савеце Еўропы (Страсбург), у Секцыі Адносін з Дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыята Святога Пасаду і да апошняга часу ў Венесуэле. Валодае італьянскай, албанскай, французскай, англійскай, іспанскай мовамі.

  • Падчас літургічнай працэсіі ў закрыстыю. Арцыбіскуп-намінант Іньяцыё Чэффаліа на фота трэці злева ў першым радзе
Абноўлена 25.03.2025 16:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.