Пошук


Нарадзіўся каля 1200 г. у Баварыі. У 1223 г. у Падуі (Італія) уступіў у ордэн дамініканаў. Неўзабаве пасля гэтага перабраўся ў Кёльн, дзе правёў большую частку свайго жыцця. Пасля навучання, якое праходзіла ў розных гарадах (Фрыбургу, Рэгенсбургу, Страсбургу і інш.), у 1245 г. у Парыжы Альбэрт атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1248 г. заснаваў у Кёльне навучальную установу свайго ордэна, дзе выкладаў да 1254 г., зрабіўшы яе значным культурным цэнтрам. Адным з яго вучняў быў св. Тамаш Аквінскі.

У 1260 г. Альбэрт стаў біскупам Рэгенсбурга, але праз два гады адмовіўся ад пасады, пасля чаго Папа даручыў яму абвяшчаць крыжовы паход сярод нямецкамоўных народаў. Апошнія дзесяць гадоў свайго жыцця Альбэрт правёў у Кёльне, дзе памёр 15 лістапада 1280 г. і быў пахаваны ў мясцовым дамініканскім касцёле. Яго рэліквіі хутка сталі прыцягваць шматлікіх пілігрымаў і цяпер знаходзяцца ў кёльнскім касцёле св. Андрэя. Св. Альбэрт Вялікі, адзін з найвялікшых навукоўцаў, тэолагаў і філосафаў Сярэднявечча, быў абвешчаны доктарам Касцёла і за свае вялікія веды, у тым ліку ў галіне прыродазнаўчых навукаў, атрымаў тытул Doctor universalis — усеагульны доктар. З’яўляецца апекуном тэолагаў, філосафаў, прыродазнаўцаў і студэнтаў.

Успамін 15 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця