Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец звяртаецца з адмысовай адозвай да ўсіх людзей добрай волі з просьбай аб дапамозе ў адбудове будслаўскай святыні.
Любыя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі!
Раніцай 11 мая нашу краіну ўскалыхнула сумная навіна аб пажары ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Пажар знішчыў дах, моцна пашкоджаны скляпенні святыні і іншыя будаўнічыя канструкцыі.
Гэта бяда не толькі для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але для ўсяго нашага народа.
У гэтую цяжкую хвіліну я як Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні нашай агульнай нацыянальнай каштоўнасці — базылікі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.
Распачаты збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай пажарам святыні.
Ужо цяпер ахвяраванні праз сістэму разлікаў АРІП можна пералічыць на банкаўскі рахунак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
- Як здзейсніць ахвяраванне праз сістэму «Разлік» (АРІП):
- Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
- Сістэма «Разлік» (АРІП) (па нумары паслугі 4349831)
- Благотворительность и общественные объединения->
- Помощь детям, взрослым
- Каритас Минск Пожертвования
- Для аплаты ўвядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяравання БУДСЛАЎ.
- Увядзіце суму ахвяравання.
- Праверце карэктнасць інфармацыі.
- Завяршыце плацёж.
- Рэквізіты для ахвяраванняў:
Религиозная миссия «Благотворительное католическое общество Каритас» Минско-Могилевской архиепархии
Тел/факс +375 17 515 31 08
УНП 101131305
223058 Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1
р/с BY16 PJCB30150531141000000933
«Приорбанк» ОАО, БИК PJCBBY2X
- Ахвяраванне можна зрабіць і на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:
Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
222374 Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь 8
р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666
Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу.
З малітвай,
Біскуп Казімір Велікаселец