У час, калі на граніцах нашай краіны разгортваецца сапраўдны гуманітарны крызіс, атулім малітваю людзей, якія належаць да найбольш уразлівай групы — мігрантаў і бежанцаў.
Міласэрны Божа, учыні, каб бежанцы і мігранты,
пазбаўленыя дому, сям’і і усяго, што ім знаёма,
адчулі Тваю прысутнасць, напоўненую любоўю.
Сагрэй сэрцы дзяцей і старэйшых людзей,
а таксама людзей найбольш слабых.
Учыні, каб яны адчувалі, што Ты побач,
так, як быў побач з Езусам, Марыяй і Юзафам,
калі яны былі бежанцамі ў Егіпце.
Дапамажы ім знайсці сабе новы дом і новую надзею.
Адкрый нашыя сэрцы, каб мы прымалі іх
як сваіх сясцёр і братоў,
а ў іх абліччах бачылі Твайго Сына, Езуса.
Амэн.