Пошук

Папа Францішак перад фігурай святога Юзафа. Фота: caminitoespiritual.blog

З нагоды 150-годдзя абвяшчэння святога Юзафа Апекуном Каталіцкага Касцёла 8 снежня быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Францішка Patris corde — «Бацькоўскім сэрцам».

«Пасля Марыі, Маці Божай, — як піша Святы Айцец, — ніводзін святы не займае ў папскім вучэнні столькі месца, колькі Юзаф, Яе Абраннік. Мае папярэднікі паглыбілі пасланне, змешчанае ў нешматлікіх звестках, пададзеных у Евангеллі, каб больш выразна падкрэсліць яго цэнтральную ролю ў гісторыі збаўлення: благаслаўлёны Пій ІХ абвясціў яго „Апекуном Каталіцкага Касцёла”, шаноўны Пій ХІІ прадставіў яго як „Апекуна працоўных”, а святы Ян Павел ІІ як „Апекуна Збаўцы”. Людзі ж звяртаюцца да яго як да „апекуна добрай смерці”».

Пантыфік заахвочвае нас звяртацца да яго ў малітве:

Вітай, апякун Адкупіцеля,
абраннік Найсвяцейшай Панны Марыі.
Табе Бог даручыў свайго Сына;
табе даверылася Марыя;
з табой Хрыстус стаўся чалавекам.

О святы Юзэфе, стань таксама айцом для нас
і вядзі нас па жыццёвым шляху.
Выпрасі для нас ласку, міласэрнасць і адвагу
і барані нас ад усякага зла. Амэн.

Апостальскі ліст Patris corde на беларускай мове >>>

Абноўлена 06.12.2021 21:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа