Пошук

02.10.2016 03:33  

Любі настаўнікаў! Калі ж у нас з гэтым складанасці, варта паглядзець на Езуса. Ён ведае і разумее ўсё — нават тонкасці навучальнага працэсу. Гэта пра нас Ён сказаў: «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас». Таму ў Яго, Боскага Настаўніка, можна шмат чаму навучыцца.

1. Прымайце выклікі: не бойцеся вучыць непадрыхтаваных вучняў чамусьці незвычайнаму.
«Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, Ён убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідвалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім: “Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”» (Мц 4, 18–19).

2. Выкарыстоўвайце нетрывіяльныя методыкі і прыклады з жыцця.
«Усё гэтае Езус гаварыў народу прыпавесцямі і без прыпавесці не казаў ім» (Мц 13, 34).

3. Памятайце, што не ўсе засвойваюць новы матэрыял з першага разу. Для некаторых давядзецца праводзіць дадатковыя заняткі.
«Тады, адпусціўшы народ, увайшоў у дом. І падышлі да Яго вучні Яго, і сказалі: “Растлумач нам прыпавесць пра каласоўнік на полі”» (Мц 13, 36).

4. Не бойцеся праводзіць практычныя заняткі і даваць вучням магчымасць быць самастойнымі. Толькі не забудзьце пакінуць ім метадычныя падказкі.
«…і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам меўся пайсці. І сказаў ім: (...) “Не бярыце ні каліты, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: “Спакой гэтаму дому!”» (Лк 10, 1–2, 4–5)

5. Будзьце гатовыя да важных «экспертаў» і каверзных пытанняў з боку аўдыторыі.
«Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Яго, сказаў: “Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?”. Ён адказаў яму: “У законе што напісана? Як чытаеш?”» (Лк 10, 25–26).

6. Будзьце гатовыя і да неспадзяваных візітаў бацькоў.
«Тады падышла да Яго маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі, пакланілася і прасіла Яго аб нечым» (Мц 20, 20).

7. Знаходзьце рэсурс для адпачынку і ўласнага развіцця. Малітва — найлепшы адпачынак і моцная падтрымка.
«Адпусціўшы народ, Езус падняўся на гару памаліцца асобна. Калі настаў вечар, заставаўся там адзін» (Мц 14, 23).

8. Найлепшы спосаб знайсці шлях да сэрца вучня — крыху лепш яго пазнаць.
«Натанаэль адказаў Яму: “Адкуль Ты ведаеш мяне?” Езус адказаў яму: “Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю”» (Ян 1, 48).

9. Памятайце, што кожны вучань некалі скончыць навучанне і пойдзе ўласным шляхам. Маліцеся за былых сваіх вучняў.
«Я за іх прашу. Не за ўвесь свет прашу, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае. (...) Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы» (Ян 17, 9.11).

10. А галоўнае — любіце іх.
«Гэтым будзе ўслаўлены Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі. Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові» (Ян 15, 8–9).

Калі будзе неабходна — праводзьце адкрытыя ўрокі на прыродзе.

Паводле CREDO
(VGr)

Абноўлена 11.07.2017 15:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.