«Тады Езус прамовіў: Дзеля цябе благаслаўляю ўсю краіну, — і ўчыніў рукою вялікі знак крыжа над нашаю Айчынаю. Вялікая радасць напоўніла маю душу, калі я ўбачыла дабрыню Бога» (Дз. 39).
«Аднойчы я пачула такія словы: Ідзі да настаяцельніцы і прасі, каб дазволіла табе на працягу 9 дзён штодня гадзіну трываць на адарацыі; у гэтай адарацыі старайся сваю малітву паяднаць з Маёй Маці. Маліцеся ад усяго сэрца ў лучнасці з Марыяй, таксама старайся ў гэты час разважаць над стацыямі Крыжовага шляху. Я атрымала дазвол, але не цэлую гадзіну, а настолькі, наколькі мне дазволіць час па-за абавязкамі.
Гэту навэнну я павінна была маліцца ў інтэнцыі Айчыны. На сёмы дзень навэнны я ўбачыла Маці Божую паміж небам і зямлёю, у светлым адзенні, Яна малілася са складзенымі на грудзях рукамі, углядаючыся ў неба, а другія пакрывалі нашую зямлю» (Дз. 32, 33).
«Каб Езус узглянуў на горад і на ўвесь наш край»
«Аднойчы Езус сказаў мне, што спашле кару на адзін найпрыгажэйшы горад у нашай Айчыне. Кара гэта павінна стаць такою ж, якой Бог пакараў Садом і Гамору. Я бачыла вялікі Божы гнеў, і дрыжыкі ахапілі, пранялі маё сэрца. Я моўчкі малілася. Праз хвіліну Езус сказаў мне: Дзіця Маё, цесна яднайся у часе Ахвяравання са Мною і ахвяруй Нябеснаму Айцу кроў і раны Мае для перапрашэння за грахі гэтага горада. Няспынна паўтарай гэта на працягу ўсяе святой Імшы. Рабі так на працягу сямі дзён.
На сёмы дзень я ўбачыла Езуса ў святлістым воблаку і пачала прасіць, каб Езус узглянуў на горад і на ўвесь наш край. Езус узглянуў ласкава. Калі я заўважыла зычлівасць Езуса, то пачала Яго маліць аб благаслаўленні. Тады Езус прамовіў: Дзеля цябе благаслаўляю ўсю краіну, — і ўчыніў рукою вялікі знак крыжа над нашаю Айчынаю. Вялікая радасць напоўніла маю душу, калі я ўбачыла дабрыню Бога» (Дз. 39).
«Дзеля Езуса Бог благаслаўляе зямлю»
«Аднаго разу я пачула ў душы такі голас: «Памаліся навэнну за Айчыну. Гэта навэнна будзе складацца з літаніі да Усіх Святых. Прасі дазволу ў спаведніка. На наступнай споведзі я атрымала дазвол і тут жа вечарам распачала гэту навэнну.
Напрыканцы літаніі я ўбачыла яркае святло і ў ім — Бога Айца. Паміж гэтым святлом і зямлёю я ўбачыла Езуса, прыбітага да крыжа так, што, жадаючы зірнуць на зямлю, Бог павінен быў глядзець праз раны Езуса. І я зразумела, што дзеля Езуса Бог благаслаўляе зямлю» (Дз 59, 60).
З «Дзённіка», пераклад на беларускую мову з польскай Крыстыны Лялько
(AYU)