Пошук

18.03.2019 08:55   Catholic.by

Чым гэты тыдзень адзначыўся ў гісторыі Касцёла? Глядзім, чытаем, пазнаём.

17 сакавіка

  • 432 — паводле падання, памёр св. Патрык
  • 1420 — падчас пасяджэння польскага сейму ў Вроцлаве была абвешчана була папы Марціна V, якая загадвала католікам арганізаваць крыжовы паход супраць гусітаў
  • 2000 — папа Ян Павел II зрабіў апошні запіс у сваім тэстаменце

18 сакавіка

  • 386 — памёр св. Кірыл Ерузалемскі, біскуп, доктар Касцёла (нарадзіўся ў 315 г.)
  • 417 — Зосім стаў Папам
  • 731 — Папам абраны Грыгорый III
  • 1227 — памёр папа Ганорый III (нарадзіўся ў 1148 г.)
  • 1229 — крыжакі аднаўляюць Ерузалемскае каралеўства. У святыні Гробу Пана германскі імператар Фрыдрых II (1194–1250) карануе сябе каронай адроджанага ім Ерузалемскага каралеўства, заснаванага ў ходзе першага крыжовага паходу 1099 года і скасаванага ў 1187 г. султанам Салах-ад-Дынам
  • 1314 — адбыўся папскі суд над тампліерамі
  • 1903 — нарадзіўся грэка-каталіцкі святар Міхась Маскалік, дзеяч беларускага хрысціянскага руху, уніяцкі святар (памёр 25 верасня 1965 г.)

19 сакавіка

  • 1227 — абраны папа Грыгорый IX
  • 1441 — У Маскву вярнуўся мітрапаліт Ізыдар, які летам 1439 г. падпісаў Фларэнційскую унію паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам пад уладай Папы. На загад вялікага маскоўскага князя Васілія II мітрапаліт быў арыштаваны, асуджаны царкоўным судом і кінуты ў вязніцу. Унія была адкінута. Праз тры гады Ізыдару ўдалося збегчы: у Рыме ён стаў кардыналам і атрымаў ганаровы тытул Канстанцінопальскага Патрыярха
  • 1514 — у працэсіі на Пальмовую нядзелю ў Рыме ўзяў удзел, сярод іншых экзатычных жывёл, альбінос індыйскага слана — дар караля Партугаліі Мануэля I папу Льву Х
  • 1721 — памёр папа Клімэнт XI
  • 1729 — Ян Непамук быў кананізаваны папам Бэнэдыктам XIII
  • 1937 — папа Пій XI у энцыкліцы Divini Redemptoris асудзіў антырэлігійную прыроду камунізму

20 сакавіка

  • 321 — рымскі імператар Канстанцін I Вялікі загадвае святкаваць нядзельны дзень
  • 1191 — памёр папа Клімэнт III
  • 1393 — вікарый арцыбіскупа Прагі Ян Непамук быў утоплены ў Влтаве па загадзе караля Вацлава IV Люксембургскага

21 сакавіка

  • 547 — памёр св. Бэнэдыкт Нурсійскі, айцец заходняга манаства, Апякун Еўропы (нарадзіўся ў 480 г.)
  • 630 — Візантыйскі імператар Іраклій I адбівае ў персаў крыж Езуса Хрыста і вяртае яго ў Ерузалем
  • 1098 — Робэрт Малемскі заснаваў у Сіто ордэн цыстэрцыянцаў
  • 1191 — абраны папа Цэлестын III

22 сакавіка

  • 752 — абраны папа Стэфан II
  • 816 — абраны папа Стэфан IV
  • 1312 — па патрабаванні караля Францыі Філіпа IV Прыгожага папа Клімэнт V скасаваў ордэн тампліераў. Уласнасць ордэна ва ўсёй Еўропе перайшла да іншых касцёльных ордэнаў або была канфіскавана дзяржавай

23 сакавіка

  • 1153 — у Канстанцыі заключана пагадненне паміж папам Яўгенам III і Германскім каралём Фрыдрыхам I Барбаросам, які павінен быў атрымаць імператарскую карону ў абмен на дапамогу ў аднаўленні аўтарытэту Пантыфіка ў Папскай дзяржаве
  • 1324 — папа Ян XXII адлучыў ад Касцёла імператара Людвіга Баварскага
  • 1530 — іспанскі кароль Карл V падпісаў акт, паводле якога Мальта была перададзена Ордэну святога Яна (гаспітальерам), які з цягам часу стаў называцца таксама Мальтыйскім ордэнам
  • 1555 — памёр папа Юлій III (нарадзіўся ў 1487 г.)

24 сакавіка

  • 1455 — памёр папа Мікалай V (нарадзіўся ў 1397 г.)
  • 1980 — быў забіты арцыбіскуп Сан-Сальвадора св. Оскар Рамэра
Абноўлена 18.03.2019 12:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.