Пошук

13.05.2022 10:49   Паводле: Паўло Зінчанка / КМЦ / Catholic.by
Фота з адкрытых крыніц

13 мая 1981 года ў выніку замаху падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане быў цяжка паранены Папа Ян Павел ІІ.

Каталіцкі медыя-цэнтр Канферэнцыі рыма-каталіцкіх біскупаў ва Украіне нагадвае пра тое, як гэта было.

У сераду падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі двое экстрэмістаў Арал Чэлік і Мехмет Алі Агджа стралялі ў Яна Паўла ІІ.

Скарыстаўшыся момантам замяшання пасля замаху, Чэлік уцёк, а Агджу ўдалося затрымаць.

Цяжка параненага Папу тэрмінова даставілі ў шпіталь, дзе правялі паспяховую аперацыю, якая ўратавала яму жыццё. Ужо праз некалькі дзён Святы Айцец звярнуўся да вернікаў.

27 снежня 1983 года Папа Ян Павел ІІ сустрэўся з Агджой і прабачыў яму. Акрамя таго, Святы Айцец хадайнічаў аб памілаванні тэрарыста перад прэзідэнтам Італіі Карло Адзэльё Чампі. 13 чэрвеня 2000 года Агджу памілавалі і дэпартавалі ў Турцыю, дзе ён трапіў у вязніцу за здзейсненыя раней злачынствы.

Мехмет Алі Агджа належаў да турэцкай нацыяналістычнай арганізацыі «Шэрыя ваўкі», члены якой марылі пра пабудову вялікай імперыі на падставе турэцкага этнасу. Свой замах ён патлумачыў тым, што Папа — гэта нібы «правадыр крыжовага паходу», скіраванага супраць яго веры.

Тым не менш, следчым неўзабаве стала зразумела, што за турэцкім «ідэалістам» (так называлі сябе «Шэрыя ваўкі») стаяць значна больш уплывовыя сілы.

Як асноўных замоўнікаў забойства Святога Айца разглядалі турэцкую мафію, масонскую ложу «Прапаганда-2» і спецслужбы Балгарыі пад кіраўніцтвам савецкага КДБ. Тым не менш, канчаткова разблытаць гэтую справу так і не ўдалося. Сам Агджа на працягу следства прапанаваў 128 розных версій свайго злачынства. Следчыя прыйшлі да высновы, што гэты чалавек — паталагічны хлус.

Варта зазначыць, што пасля ранення Папа Ян Павел ІІ зацікавіўся Фацімскімі аб’яўленнямі, да якіх раней ставіўся з асцярожнасцю, паколькі замах быў здзейснены акурат у гадавіну першага з’яўлення Маці Божай у Фаціме.

Абноўлена 13.05.2022 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.