Пошук

07.12.2020 09:09   Тэкст: а. Раман Шульц ОР / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Misyjne.pl

Працяг адвэнтавых рэкалекцый на партале Catholic.by, якія праводзіць айцец Раман Шульц, дамініканін з Магілёва.

Працяг. Пачатак ТУТ>>>

Чарговыя пяць дзён Адвэнту мы прызначаем падзяцы за пачуццё нюху.

Нам спадарожнічае Евангелле пра пяць мудрых і пяць неразумных паннаў. На другую панну можна паглядзець як на каштоўнае пачуццё нюху.

Прыгадаем думку святога Яна Залатавуснага, што ў залежнасці ад таго, як мы выкарыстоўваем пачуццё, яно можа ўзбагачаць нашу душу або прыніжаць яе.

Пачуццё нюху шмат людзей страціла ў час захворвання на COVID-19, і, напэўна, сёння яны гэты дар цэняць больш, чым да гэтага вопыту. Бывае, што мы штосьці пачынаем цаніць толькі тады, калі гэта страцім. Ян Каханоўскі пісаў: «Дарагое здароўе, ніхто не ведае, колькі ты каштуеш, пакуль цябе не страцяць».

Дзякуючы нюху, на якім хочацца засяродзіцца падчас нашых рэкалекцый, мы можам захапіцца свежым пахам ранішняга паветра, пахам зеляніны, лесу, кветак, пахам кавы ці парфумы. Патрэбная чуйнасць і памяць, каб асвяціць гэтыя дары, на якія звяртае нашу ўвагу нюх, і аддаць Богу хвалу за іх незлічоную колькасць.

Зноў варта адкрываць ланцугі прыцягнення да ўдзелу многіх людзей. Напрыклад, на наш стол трапіла кава, вы заварваем яе ў прыгожым кубку, яе пах дасягае нашых ноздраў. Перад тым, як стацца напоем, яна прайшла вельмі далёкую дарогу. Адбыўся складаны працэс збору, высушвання, адбору, запакоўвання і транспартавання, у якім удзельнічала вельмі шмат людзей. За гэта Богу няхай будзе падзяка і хвала.

Нюх каштоўны таксама таму, што аберагае ад небяспекі. Мы распазнаем пах сапсаванай ежы, пах газу ці падгарэлага малака. Можна заспяваць спеў падзякі Богу.

У духоўным сэнсе, як піша святы Павел, мы павінны быць Хрыстовым водарам (гл. 2 Кар 2, 15–16).

Наша жыццё — гэта як «пах» для іншых. А якія важныя пахі падчас літургі, пах васковых свечак і кадзіла. Пачуцці нагадваюць нам пра духоўную рэчаіснасць.

Тэхнічная заўвага: паперка з надпісам «пахі» альбо «нюх».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця