Пошук

04.04.2018 09:52   Catholic.by

Экс-другая ракетка свету Агнешка Радванска з Польшчы ў кнізе-інтэрв’ю «Jestem Isia. Rozmowa z Agnieszką Radwańską» расказала пра ахвярны ўчынак яе дзядулі, які вымушаны быў прадаваць сямейныя абразы, каб яго ўнучкі Агнешка і Урсула маглі і далей займацца тэнісам.

«У дзядулі было тры абразы, сапраўды каштоўных. У пэўны момант, калі бацькам не хапала грошай не толькі на нашы выезды на турніры, але і на арэнду кортаў у Кракаве, дзядуля прадаў два з іх.

Ці вярнуліся тыя абразы ў сям’ю? Не. Я ніколі не думала пра тое, каб знайсці іх і выкупіць. Але я па-іншаму аддзячыла дзядулю, калі ён яшчэ жыў. Ды і не адразу мне атрымалася б стаць на ногі, каб іх выкупіць.

Не ведаю, ці ўвогуле гэта магчыма, бо, па-першае, іх сённяшні ўладальнік павінен хацець іх прадаць, а, па-другое, няпроста было б высветліць, каму яны належаць сёння».

Абноўлена 04.04.2018 09:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця