Пошук

18.10.2017 08:49   Catholic.by

18 кастрычніка дзеці ў многіх краінах свету будуць маліцца Ружанец за сваіх сірыйскіх равеснікаў. Акцыю, якая нарадзілася ў Венесуэле, падтрымлівае фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».

Ініцыятары акцыі, як паведамляе gaudete.ru, натхніліся словамі святога Піо з П’етрэльчыны пра тое, што калі мільён дзяцей памоляцца Ружанец, свет зменіцца. Малітва пройдзе ў 69 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі, як становіцца зразумела, гледзячы на інтэрактыўную карту на сайце акцыі.

Даведка

У сакавіку 2011 г. з мірных дэманстрацый супраць рэжыму Башара аль-Асада распачаўся сірыйскі канфлікт. Улада адказала рэпрэсіямі, у выніку разгарэлася грамадзянская вайна, у якую ўмяшаліся замежныя дзяржавы. Краіну, якая да вайны налічвала каля 23 мільёнаў жыхароў, пакінула палова насельніцтва. Паводле статыстыкі, прадстаўленай у ліпені 2017 г. няўрадавай арганізацыяй «Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека», з 2011 года на вайне ў Сірыі загінула больш за 330 тысяч чалавек. 100 тысяч з іх — мірныя жыхары, 18 тысяч — дзеці.

Абноўлена 18.10.2017 10:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця