Новыя гарадскія Белаастроўскія могілкі ў Санкт-Пецярбургу адміністрацыя горада падзяліла на надзелы паводле веравызнання для «традыцыйных канфесій», у тым ліку для католікаў.
Каталіцкі надзел разлічаны на 350 месцаў, з магчымасцю пашырэння. 2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, намаганнямі каталіцкіх парафій горада тут будзе ўсталяваны памятны крыж.
«На дадзены момант мы вядзём перамовы са Спецыялізаванай службай Санкт-Пецярбурга па пытаннях пахавальнай справы і займаемся арганізацыйнымі пытаннямі», — адзначыў а. Стэфан Кацінэль, дэкан Паўночна-Заходняга рэгіёна архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве.
Для пахавання на каталіцкім надзеле неабходна паведаміць пра гэта рытуальнаму агенцтву, а таксама пробашчу сваёй парафіі.