Пошук

20.04.2017 08:47  

Двухдзённая міжнародная канферэнцыя «Рэлігійнасць і клінічная псіхіятрыя» з удзелам вядучых сусветных вучоных распачалася 20 красавіка ў Навуковым цэнтры псіхічнага здароўя ў Маскве. 

Арганізатары форуму: ФДБНУ «Навуковы цэнтр псіхічнага здароўя» Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, Сусветная псіхіятрычная асацыяцыя і Расійскае таварыства псіхіятараў.

Удзельнікі форуму разважаюць пра клініка-псіхапаталагічныя асаблівасці станаў з рэлігійнай фабулай, асаблівасці іх лячэння і рэабілітацыі хворых. Удзельнікі абмяркуюць ролю ўрача-псіхіятра ў разуменні рэлігійнасці хворага і дапамогі пацыенту з рэлігійным светапоглядам, які мае псіхалагічную паталогію.

Арганізатары адзначаюць, што «цалкам відавочным з’яўляецца той факт, што рэлігійнае і духоўнае не могуць быць выключаны з клінічнай практыкі. Гэтыя пытанні сапраўды важныя. Таму такія катэгорыі, як рэлігійнасць і духоўнасць, а таксама іх уплыў на здароўе чалавека павінны быць уключаны... ў лячэбны працэс усялякі раз, калі гэта з’яўляецца абгрунтаваным».

У той жа час арганізатары прызнаюць, што ў звычайнай урачэбнай практыцы такое стаўленне да праблемы не атрымлівае шырокага распаўсюджвання.

Як адзначаецца ў паведамленні арганізатараў, у ХХ стагоддзі ў псіхіятрыі атрымалі распаўсюджванне ідэі і методыкі, якія не прымаюць у разлік існаванне Бога. «Наступствам “бязбожнага” погляду на чалавека і яго цярпенні стала ў многіх сітуацыях беспаспяховасць у лячэнні псіхічных хворых».

Рэлігія, як падкрэсліваюць арганізатары, істотна ўплывае на эмацыйную сферу, мысленне і паводзіны чалавека. На думку Віктара Франкла (аўстрыйскі псіхіятр, псіхолаг і неўролаг, былы вязень нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера), рэлігія «фактычна можа прывесці да дзейсных псіхагігіенічных і нават да псіхатэрапеўтычных вынікаў дзякуючы таму, што яна дае прыстанак і апору, якія ён не знайшоў бы больш нідзе; прыстанак і апору ў трансцэндэнтным і абсалютным».

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

Абноўлена 06.09.2017 16:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа