Пошук

07.10.2025 13:07   Фота: Мікола Новікаў / Catholic.by

7 кастрычніка кардынал Клаўдыё Гуджэроці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, спецыяльны пасланнік Папы Льва XIV на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, які ў 2011-2015 гадах быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі, святкуе дзень свайго 70-годдзя. З гэтай нагоды Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя ККББ кіруе яму словы віншавання.

Мінск, 7 кастрычніка 2025 г.

Яго Эмінэнцыі кардыналу Клаўдыё Гуджэроці
Прэфекту Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў

Ваша Эмінэнцыя,

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі шчыра віншую Вас з 70-годдзем, дзякуючы Вам за нястомнае служэнне паўсюднаму Касцёлу.

Католікі Беларусі з цеплынёй успамінаюць Ваша служэнне як Апостальскага нунцыя ў нашай краіне, падчас якога Вы з мудрасцю, разважлівасцю і міласэрнасцю паказалі нам блізкасць Святога Айца і Святога Пасаду. Ваша прысутнасць умацавала шлях веры, экуменічнага дыялогу і еднасці паміж Касцёлам і іншымі хрысціянскімі супольнасцямі.

На цяперашняй пасадзе Прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў Вы працягваеце адыгрываць каштоўную ролю ў садзейнічанні ўзаемаразуменню, міру і супрацоўніцтву паміж рознымі хрысціянскімі традыцыямі, кампетэнтна і аддана ўносячы свой уклад у місію Касцёла.

У гэты асаблівы дзень мы, запэўніваючы Вас у малітве, просім Бога, каб Ён адарыў Вас здароўем, духоўнай моцаю і радасцю у Вашым служэнні, і жадаем Вам, каб Вашыя словы і Ваш прыклад і надалей заставаліся святлом для многіх.

З вялікай радасцю чакаем вашай прысутнасці ў Беларусі з нагоды святкавання стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, падзеі, якая стане крыніцай ласкі і адноўленай еднасці для ўсіх нас.

Ad multos annos!

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 08.10.2025 09:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.