Пошук

07.02.2020 09:52   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Фота: AFP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведае з візітам Ватыкан, а ў суботу 8 лютага Папа Францішак прыме яго на аўдыенцыі.

Пакуль не вядомыя падрабязнасці адносна першай сустрэчы з Пантыфікам прэзідэнта Зяленскага, які займае пасаду кіраўніка дзяржавы з мая мінулага года.

Інфармуючы пра гэта, нямецкае каталіцкае агенцтва KNA, на якое спасылаецца КАІ, нагадала, што ў снежні Святы Айцец адкрыта падтрымаў ініцыятыву перамоваў Украіны, Расіі, Францыі і Германіі з мэтаю спынення канфлікту ва Усходняй Украіне.

Напярэдадні сустрэч у так званым «нармандскім фармаце» падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» ў Ватыкане Папа Францішак сказаў, што моліцца аб «пошуку вырашэння канфлікту, які не спыняецца на працягу гадоў».

Папярэднік Зяленскага Пятро Парашэнка быў на аўдыенцыі ў Святога Айца ў лістападзе 2015. Ён запрасіў Папу Францішка наведаць з візітам Украіну. Да сённяшняга дня адзіным Пантыфікам, які ступіў на зямлю паўднёвай суседкі Беларусі, стаў у 2001 годзе святы Ян Павел ІІ.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа