Пошук

11.01.2019 11:19   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйная выява. paroladivita.org

10 студзеня ватыканская Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абвясціла, што з 18 па 22 чэрвеня ў Рыме пройдзе Міжнародны форум моладзі, які працягне шлях Сіноду біскупаў на тэму моладзі, веры і распазнання паклікання.

Як паведамляе італьянская рэдакцыя паратала Vatican News, мэта форуму ў тым, каб на міжнародным узроўні знайсці водгук на зробленае Сінодам, перадусім у святле Выніковага дакумента Сіноду біскупаў, а таксама будучай паслясінадальнай адгартацыі Святога Айца, якая, магчыма, да таго часу ўжо будзе абнародавана.

Да ўдзелу ў форуме запрошаны маладыя дэлегаты ад канферэнцый біскупаў і асноўных касцёльных рухаў і супольнасцяў, якія шырока дзейнічаюць у розных краінах.

У форуме могуць узяць удзел маладыя аўдытары Сіноду — так званая «сінадальная моладзь», — каб падзяліцца сваім досведам, а таксама тыя, хто на міжнародным узроўні займаецца душпастырствам моладзі.

Як гаворыць прадстаўнік Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця кс. Алехандрэ Аві Мэла, раней было праведзена ўжо дзесяць падобных форумаў. Аднак чэрвеньскі форум, на думку святара, павінен стаць асаблівым, паколькі на ім будзе магчымасць паразважаць над зробленым на Сінодзе, а таксама над усім тым, што рухі і біскупскія канферэнцыі могуць здзейсніць для таго, каб гэты Сінод не застаўся толькі ў мінулым, а каб знайшоў працяг у кожнай дыяцэзіі, у кожнай парафіі, у кожнай біскупскай канферэнцыі і ў кожнай моладзевай супольнасці ці руху.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа