Пошук

24.10.2018 10:15   Vatican News

Пасля зацвярджэння папам Францішкам яго змест будзе абнародаваны Паўсюднаму Касцёлу.

Падчас прэзентацыі, якая адбылася 23 кастрычніка ў Ватыкане, генеральны рэлятар кардынал Сержыу да Роша падкрэсліў, што асновай для распрацоўкі зместу Выніковага дакумента стаў Працоўны дакумент Сіноду Instrumentum Laboris.

Акрамя таго, пад увагу браліся прамовы, каментары і папраўкі, з якімі выступалі ўдзельнікі Сіноду.

Гаворка ідзе пра два розныя і ўзаемадапаўняльныя дакументы, якія разам даюць «бачанне складанасці ўзнятых пытанняў і дынамізму, з якім ажыццяўляецца шлях да іх вырашэння: іх варта чытаць разам, бо паміж імі робяцца пастаянныя сутнасныя адсылкі».

Дакумент складаецца са 173 параграфаў, у якія яшчэ могуць быць унесены папраўкі, калі пасля дэтальнага вывучэння яго зместу з адпаведнымі прапановамі выступяць Сінадальныя Айцы. Затым тэкст будзе прадстаўлены на зацвярджэнне Святому Айцу, і толькі пасля гэтага Выніковы дакумент Сіноду, дагэтуль канфідэнцыяльны, будзе абнародаваны ўсяму Каталіцкаму Касцёлу.

«Важна, каб партыкулярныя Касцёлы і Канферэнцыі Біскупаў здолелі ўспрыняць крэатыўна і з верай дынаміку дакумента, каб дастасаваць да ўласнай рэчаіснасці ўсё тое, што было дасягнута падчас працы», — заключыў кардынал Сержыу да Роша.

Абноўлена 24.10.2018 12:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця