Пошук

23.11.2018 17:06   Паводле: Vatican News / Catholic.by

Раніцай 22 лістапада на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане з дапамогай спецыяльнага крану была ўсталявана 21-метровая святочная елка. Сёлета гэтае дрэва — нязменны атрыбут Божага Нараджэння — падарунак Пантыфіку ад італьянскай дыяцэзіі Канкордыя-Пардэнонэ.

Упрыгожаннем дрэва зоймуцца тэхнічныя службы Губернатарату Горада-Дзяржавы Ватыкан у супрацоўніцтве з фірмай Osram, якая прапануе энергазахавальную сістэму асвятлення апошняга пакалення.

Дрэва стаіць побач з батлейкай Божага Нараджэння, якая сёлета будзе зроблена з пяску. Такая традыцыя паходзіць з італьянскага мястэчка Езала, што непадалёк ад Венецыі. Кампазіцыя зойме плошчу ў 25 квадратных метраў; яе даўжыня складзе 16 метраў, вышыня — 5 метраў, а глыбіня — 6 метраў.

Цырымонія інаўгурацыі елкі і батлейкі запланавана на 7 снежня. Кампазіцыя застанецца на ватыканскай плошчы да 13 студзеня 2019 г., да завяршэння літургічнага перыяду Божага Нараджэння.

Абноўлена 18.12.2018 14:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа