Пошук

© Copyright ANSA

Перад агульнай аўдыенцыяй 11 красавіка на пляцоўцы перад Домам св. Марты Святы Айцец благаславіў электрабалід для аўтагонак «Формулы Е». Пры гэтым прысутнічалі стваральнікі аўто і арганізатары чэмпіянату.

«Формула E» — клас аўтагонак на электрамабілях, заснаваны ў 2012 г. і санкцыянаваны міжнароднай аўтамабільнай федэрацыяй FIA. Мэтай стала імкненне стварыць лабараторыю для даследаванняў і распрацоўкі электрычных транспартных сродкаў, а таксама іх папулярызацыя.

Святы Пасад даўно ставіць на электрамабілі.

У ватыканскім гаражы шмат машын з электрычным прывадам. Так, некалькі месяцаў таму General Motors падаравала Пантыфіку тры такіх аўтамабілі. Раней, у свой 80-ы дзень нараджэння ў снежні 2016 г. папа Францішак атрымаў у падарунак ад адной берлінскай кампаніі электрычны Nissan, а ў Год Міласэрнасці нямецкі канцэрн BMW перадаў Святому Пасаду некалькі сваіх электракараў.

Варта нагадаць, што падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI на электрамабілі пераселі ватыканскія службы парадку.

Абноўлена 11.04.2018 20:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа