Пошук


Ватыканскія атлеты прымуць удзел у Рымскім марафоне, які пройдзе 8 красавіка на Віа дэі Форы Імперыялі — шырокім праспекце ў цэнтры Вечнага горада паміж П’яцца Венецыя і Калізеем.

У складзе ватыканскай каманды ўпершыню ўвойдуць і два мігранты з Афрыкі.

Па ініцыятыве «папскіх марафонцаў» напярэдадні спаборніцтва — вечарам 7 красавіка, — у рымскім касцёле Санцісіма-Трыніна-дэльі-Спаньёлі пройдзе св. Імша, якую ўзначаліць мансеньёр Мэльчор Санчэс дэ Тока, падсакратар Папскай рады па культуры і мансеньёр Андрэа Пальмьеры, падсакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

На заканчэнне літургіі яе ўдзельнікі прачытаюць адмысловую «Малітву марафонца», якая была перакладзена на 37 моваў.

Да ўдзелу ў Рымскім марафоне зарэгістраваліся 14 тысяч аматараў здаровага ладу жыцця са 130 краін свету. Большая частка 42-кіламетровай трасы пралягае праз гістарычны цэнтр Вечнага горада, пасярод амаль 500 помнікаў культуры і турыстычных аб’ектаў.

Ватыканская лёгкаатлетычная каманда Athletica Vaticana была створана ў верасні 2017 г. пад патранатам Папскай рады па культуры.

У яе склад уваходзяць каля 30 свецкіх вернікаў і духоўных асобаў з розных ватыканскіх структур і дыкастэрый, якіх аб’ядноўвае любоў да спорту і жаданне распаўсюджваць здаровыя каштоўнасці пад сцягам Ватыкана.

Абноўлена 04.04.2018 10:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.