Пошук


Папа Рымскі прызначыў генеральнага рэлятара і двух спецыяльных сакратароў будучага Сінода Біскупаў. Аб гэтым гаворыцца ў заяве пасля пасяджэння Рады Генеральнага сакратарыяту Сінода, якая збіралася ў Ватыкане 16-17 лістапада.

Генеральным рэлятарам асамблеі, прысвечанай моладзі, будзе кардынал Сержыу да Роша, арцыбіскуп Бразіліа і старшыня бразільскага епіскапату.

Спецыяльнымі сакратарамі стануць італьянскі езуіт кс. Джакама Коста і італьянскі салезіянін кс. Расана Сала.

У паведамленні адзначана, что выбар спецыяльных сакратароў з шэрагу святароў, а не біскупаў, дазваляецца Кананічным Правам Касцёла. Зрэшты, такая практыка не новая, так ужо адбывалася ў мінулым падчас некалькіх сінадальных сходаў.

Сінод Біскупаў — гэта дарадчы орган пры Пантыфіку, створаны Паўлам VI па рэкамендацыі Другога Ватыканскага Сабора. Склікаецца ён прыкладна раз на тры гады па ініцыятыве Папы для абмеркавання важных пытанняў жыцця Касцёла.

Частка ўдзельнікаў накіроўваецца нацыянальнымі Канферэнцыямі Біскупаў, іншых прызначае Святы Айцец. Першая Генеральная асамблея Сінода Біскупаў праходзіла з 29 верасня па 29 кастрычніка 1967 г. Апошняя — XIV Звычайная асамблея — адбылася ў Рыме з 4 па 25 кастрычніка 2015 г. на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце».

Сінод Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання» пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2018 г. Папа Францішак заклікае маладых людзей прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да асамблеі.

Абноўлена 02.10.2018 17:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.