Пошук

06.09.2017 14:50   ekai.pl / Catholic.by

Святы Ян XXIII, аўтар энцыклікі Pacem in terris аб будаванні агульнага міру ў праўдзе, справядлівасці, любові і свабодзе (11 красавіка 1963 г.), выдадзенай пасля кубінскага крызісу, стане заступнікам італьянскіх узброеных сіл.

12 верасня падчас адмысловай урачыстасці ў Рыме кіраўніку генеральнага штаба Італіі генералу Даніла Эрыка будзе перададзена спецыяльная була. На цырымоніі будуць прысутнічаць родныя з сям’і папы Яна ХХІІІ, а таксама дэлегацыя з яго радзімы Сота іль Монтэ пад Бергама, што на поўначы Італіі.

Анджэла Джузэпэ Ранкалі (1881-1963), будучы папа Ян ХХІІІ, у маладосці прайшоў рэгулярную ваенную службу і ў званні сяржанта быў капеланам падчас Першай сусветнай вайны.

11 кастрычніка — у дзень яго літургічнага ўспаміну — будзе цэлебравацца святая Імша ў ватыканскай базыліцы. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі ўзброеных сіл Італіі, якія накіроўваюцца на мірныя місіі ў розныя рэгіёны свету.

Святы Ян ХХІІІ з’яўляўся Папам з 28 кастрычніка 1958 года па 3 чэрвеня 1963 года. У  1925-1953 гг. знаходзіўся на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы (між іншым, з’яўляўся апостальскім дэлегатам у Балгарыі і Турцыі, а затым — нунцыем у Францыі), у 1953-1958 гг. — з’яўляўся патрыярхам Венецыі.

Беатыфікаваў яго 3 верасня 2000 года Ян Павел ІІ, кананізаваў 27 красавіка 2014 года папа Францішак.

Абноўлена 06.09.2017 16:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця