Пошук

06.09.2017 10:49   be.radiovaticana.va / Catholic.by

У межах падрыхтоўкі да XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, запланаванай на кастрычнік 2018 г. на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання», Генеральны сакратарыят Сінода арганізуе міжнародны семінар, прысвечаны праблемам моладзі. Пройдзе ён 11–15 верасня ў курыі Ордэна езуітаў у Рыме.

У пасяджэннях прымуць удзел эксперты з пяці кантынентаў, а таксама юнакі і дзяўчаты з розных грамадска-культурных і рэлігійных кантэкстаў. У праграме форума прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў акадэмічнага свету, сведчанні, дыскусіі і абмеркаванні ў моўных групах. Асноўнымі тэмамі будуць: моладзь і тоеснасць, моладзь і адметнасці, моладзь і перспектывы, моладзь і тэхналогіі, моладзь і трасцэндэнтнасць.

Пра сваё рашэнне правесці ў кастрычніку 2018 г. Сінод Біскупаў, прысвечаны моладзі, папа Францішак заявіў 6 кастрычніка 2016 г. Яно было прынята пасля кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі, Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі і канферэнцыямі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый.

Папа заклікаў маладых людзей прыняць актыўны ўдзел у «сінадальным падарожжы», бо ўвесь Касцёл жадае пачуць і адчуць іх голас і веру, а таксама іх сумневы і крытычныя заўвагі. Для такой зваротнай сувязі быў распрацаваны адмысловы інтэрактыўны апытальнік. Адказы на змешчаныя ў ім пытанні можна даслаць у сакратарыят Сінода Біскупаў не пазней 30 лістапада 2017 г.

Абноўлена 06.09.2017 12:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.