Пошук

01.08.2017 15:35   Тэкст: sib-catholic.ru / Catholic.by

З прычыны анамальнай засухі, якая паразіла італьянскую сталіцу і прыгарады, Святы Пасад прыняў захады па эканоміі вады.

Губернатарства дзяржавы Ватыкан вырашыла закрыць фантаны на сваёй тэрыторыі: як знешнія, на плошчы Святога Пятра, так і ўнутраныя, змешчаныя ў Ватыканскіх садах і на закрытай тэрыторыі дзяржавы.

Паводле паведамлення Залы Друку Святога Пасаду, такое рашэнне адпавядае навучанню папы Францішка ў яго энцыкліцы Laudato Si’. У гэтым дакуменце Біскуп Рыма падкрэслівае, што ў нашым грамадстве «звычка марна траціць і выкідваць» дасягнула беспрэцэдэнтнага ўзроўню. «Пітная і чыстая вада, — піша папа Францішак, — пытанне першараднай важнасці, бо яна неабходна для жыцця чалавека і для падтрымання наземных і водных экасістэм».

Галоўнай крыніцай пітной вады для паўночных раёнаў Рыма з’яўляецца возера Браччана, узровень якога за апошні месяц значна знізіўся. Улады італьянскай вобласці Лацыё заявілі пра «рызыку экалагічнай катастрофы», і калі сітуацыя ў бліжэйшы час не зменіцца, каля 1,5 мільёна рымскіх жыхароў рызыкуюць заставацца без водазабеспячэння на працягу 8 гадзін у суткі.

Як піша партал Rublev.com са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Reuters, кіраўнік прэс-службы Ватыкана Грэг Бёрк адзначыў, што ў гісторыі Святога Пасаду гэта першы выпадак, калі ватыканскія фантаны былі перакрыты. «Гэта спосаб паказаць, што Ватыкан жыве ў салідарнасці з Рымам, намагаючыся дапамагчы Рыму пераадолець гэты цяжкі час», — заявіў Грэг Бёрк Reuters TV.

Вясна 2017 года па ступені засушлівасці стала трэцяй за апошнія 60 гадоў. Засуха працягвалася і ў летнія месцы, што прывяло да паражэння трэці сельскагаспадарчых угоддзяў у краіне.

Абноўлена 01.08.2017 15:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа