Пошук

09.10.2025 15:24   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY
Папа Леў XIV і моладзь. Фота: omnesmag.com

Апублікавана пасланне Папы на 40-ы Сусветны дзень моладзі. Пантыфік запрашае юнакоў і дзяўчат быць мужнымі сведкамі Хрыста ў свеце.

«Сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною» (Ян 15, 27) гэтыя словы з Евангелля святога Яна сталі тэмай першага паслання Льва XIV, прымеркаванага да 40-га Сусветнага дня моладзі. Ён будзе адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні 23 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Пасланне з’яўляецца часткай падрыхтоўкі да міжнароднай сустрэчы моладзі, якая пройдзе ў Сеуле ў 2027 годзе.

Паводле інфармацыі Беларускай рэдакцыі Vatican News, Святы Айцец падкрэслівае, што хрысціянскае сведчанне нараджаецца з сяброўства з Панам. Гэта не ідэалагічная прапаганда, а сапраўдны прынцып унутранага пераўтварэння і сацыяльнай свядомасці. Езус назваў сваіх вучняў «сябрамі», і менавіта з радаснай навізны гэтага сяброўства спантанна нараджаецца сведчанне. У якасці прыкладаў Папа прыводзіць постаці «ўмілаванага вучня» і Яна Хрысціцеля.

З сяброўства з Хрыстом, паводле Святога Айца, вынікае пакліканне станавіцца місіянерамі ў свеце. Леў XIV заклікае маладых людзей быць побач са сваімі аднагодкамі, якія пакутуюць ад насілля, вымушанай міграцыі, адсутнасці адукацыі і іншых цяжкасцей. Ён нагадвае, што сведчанне можа сутыкнуцца з непрыняццем і нават пераследам, але заклікае не дазваляць злу перамагчы сябе, але перамагаць зло дабром.

Плён сяброўства з Хрыстом — гэта братэрства, якое перамагае абыякавасць, будуе сувязі і заахвочвае да сумеснай працы дзеля справядлівасці.

Пантыфік заклікае юнакоў і дзяўчат станавіцца «актыўнымі будаўнікамі міру».

У завяршэнне свайго паслання Святы Айцец запрашае маладых людзей давяраць сябе Марыі, Маці, якую Езус даў кожнаму вучню з крыжа, і развіваць гэтую сувязь, у прыватнасці, праз малітву на Ружанцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа