Пошук

01.10.2024 13:30   Vatican News BY
Фота: Vatican News IT

30 верасня ў Ватыкане распачаліся двухдзённыя духоўныя практыкаванні для ўдзельнікаў і братэрскіх дэлегатаў другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў.

На ёй Касцёл у Беларусі афіцыйна прадстаўляе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, рэкалекцыі праходзяць у Сінадальнай зале Залы Паўла VI пад кіраўніцтвам англійскага дамініканіна айца Цімаці Рэдкліфа і італьянскай бэнэдыктынкі сястры Марыі Ігнацыі Анджэліні. За малітоўную частку адказвае італьянскі камэдул айцец Матэо Фэрары, якому дапамагае група іншых манахаў гэтага старажытнага сузіральнага ордэна.

Духоўныя практыкаванні пачаліся прывітальным словам кардынала Марыё Грэка, Генеральнага сакратара Сіноду Біскупаў, пасля чаго адбылася супольная малітва Літургіі гадзінаў.

Потым айцец Рэдкліф звярнуўся да прысутных з медытацыяй на тэму «Уваскрасенне — пошук у цемры», натхнёнай евангельскай гісторыяй пра Марыю Магдалену, якая на досвітку прыйшла да магілы Езуса, а ўбачыўшы яе пустой, паспяшалася паведаміць пра гэта вучням. Апоўлні ўдзельнікі рэкалекцый паслухалі разважанне сястры Анджэліні і другую медытацыю айца Рэдкліфа, а ўвечары сабраліся на супольнай святой Імшы ў базыліцы святога Пятра.

Духоўныя практыкаванні для ўдзельнікаў Сіноду Біскупаў завершацца 1 кастрычніка пакаянным малітоўным чуваннем у базіліцы святога Пятра, якое пройдзе пад кіраўніцтвам Папы Францішка.

2 кастрычніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё сінадальнага сходу. Ён будзе праходзіць у Ватыкане да 27 кастрычніка на тэму: «На карысць Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія».

Абноўлена 01.10.2024 13:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.