![](/3/images/news/2024/02/2024-02-08-vatican.jpg)
6 лютага ў базіліцы святога Пятра ў Ватыкане прайшла святая Імша з нагоды адкрыцця Міжнароднай канферэнцыі па пастаяннай фармацыі святароў, арганізаванай Дыкастэрыяй па справах духавенства.
Цэлебрацыю ўзначаліў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. У гаміліі ён выказаў падзяку святарам, якія «штодня прапануюць сваё жыццё, ахвяруючы сябе дзеля справы Евангелля, часта ў цішыні сціплага і цярплівага пасеву, часам у пакутлівай адзіноце незразумення».
8 лютага Папа Францішак прыняў удзельнікаў канферэнцыі на аўдыенцыі. Звяртаючыся да святароў, Пантыфік указаў на важнасць шляху радасці Евангелля, прыналежнасці да народа і душпастырскай плённасці.