Пошук

16.10.2023 12:15   Vatican News

Сястра Сільвана Піра. Фота: lanazione.it

14 кастрычніка Папа Францішак прызначыў новую намесніцу сакратара Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA). 

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, падсакратаром Адміністрацыі маёмасці стала італьянская законніца, сястра Сільвана Піра.

Яна нарадзілася 6 лістапада 1972 года ў Торэ-дэль-Грэка, побач з Неапалем. Пасля атрымання дыплому па спецыяльнасці эканоміка бізнесу ў Пізанскім універсітэце і ступені магістра ў галіне інавацыйнага мэнаджмэнту ў Вышэйшай школе святой Ганны ў Пізе, вывучала тэалогію ў Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме. 7 снежня 2009 года дала вечныя манаскія абяцанні ў кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Місіянерак ад Дзіцяткі Езуса.

З 2008 па 2012 год супрацоўнічала са службай душпастырства моладзі архідыяцэзіі Перуджа-Чыта-дэлла-П’евэ. З 2012 года была Генеральным эканомам сваёй манаскай супольнасці.

Сястра Сільвана замяніла на пасадзе італьянскага салезіяніна, ксяндза Джардано Пічыноці.

2 кастрычніка бягучага года Папа Францішак прызначыў ксяндза Джардано старшынёй гэтай структуры.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа