5 жніўня Папа Францішак незапланавана наведаў базыліку святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore) y Рыме. Святы Айцец памаліўся за свет, даручыўшы Маці Божай асабліва жыхароў Лівана, дзе нядаўна здарылася катастрофа.
Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, нечаканы візіт Пантыфіка адбыўся ва ўспамін гадавіны асвячэння гэтай базылікі. У ёй знаходзіцца цудадзейная ікона Salus Populi Romani («Збаўленне рымскага народa»), перад якой Папа Францішак маліўся на наступны дзень пасля свайго абрання на Святы Пасад.
Візіты Папы ў базыліку сталі ўжо традыцыяй, якая паўтараецца да пачатку і пасля заканчэння кожнай яго пілігрымкі, а таксама ў важныя моманты пантыфікату.
5 жніўня 358 г. Панна Марыя аб’явілася ў сне Папу Лібэрыю і патрыцыю Яну, просячы пабудаваць касцёл на месцы, якое ўкажа. Раніцай таго дня адзін з сямі рымскіх пагоркаў, Эсквілін, дзівосным пакрыў снег. Гэтую падзею рымляне ўспамінаюць як «цуд снегу», а Маці Божую ў базыліцы святой Марыі Вялікай называюць таксама Маці Божай Снежнай.