Пошук

26.05.2020 12:47   Паводле: Vatican News
Копія Люрдскага грота ў садах Ватыкана / Рinterest.com

У суботу 30 мая ў Ватыканскіх садах Святы Айцец Францішак узначаліць малітву Ружанца. Дзякуючы прамой трансляцыі ватыканскіх СМІ будзе створаны тэлемост з Марыйнымі санктуарыямі ва ўсім свеце.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства арганізуе Папская рада па новай евангелізацыі. Падчас яго будзе ўсталявана сувязь з найбуйнейшымі санктуарыямі: у Еўропе — з французскім Люрдам, партугальскай Фацімай, італьянскімі Сан-Джаванні Ратонда і Пампеямі, польскай Чэнстаховай; у Злучаных Штатах — з Вашынгтонам; у Афрыцы — з нігерыйскім Элеле і Ямусукра ў Кот-д’Івуары; у Лацінскай Амерыцы — з мексіканскім Гвадэлупэ, калумбійскім Чыкінкіра і Луханам і Мілагра ў Аргентыне.

Асобнымі дзясяткамі Ружанца, па інфармацыі Папскай рады па новай евангелізацыі, будуць маліцца прадстаўнікі розных груп, якія асабліва пацярпелі ад каранавірусу.

Гэта ўрач і медсястра; вылечаны і той, хто страціў члена сям’і; святар, шпітальны капелан і законніца; фармацэўт і журналіст; валанцёр грамадзянскай абароны са сваёй сям’ёй; маладая сям’я, у якой нарадзілася ў гэты час дзіця — знак надзеі і перамогі жыцця над смерцю.

Традыцыю завяршаць май ружанцовай малітвай ля Люрдскага грота, размешчанага ў Ватыканскіх садах, увёў у 1979 годзе святы Ян Павел ІІ.

Абноўлена 26.05.2020 15:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця