Падчас агульнай аўдыенцыі, якія традыцыйна па серадах праводзіць Пантыфік, да яго з залы выбегла дзяўчынка.
Дзіцё дакранулася да алебарды швейцарскага гвардзейца і нейкі час знаходзілася каля Святога Айца, які спакойна працягваў прамаўляць катэхезу на тэму салідарнасці, якая стварае супольнасць Касцёла. Акурат у гэты час ён казаў, што крывадушнасць — найгоршы вораг хрысціянскай супольнасці.
Калі ў зале Паўла VI пачалі праяўляць занепакоенасць, папа Францішак папрасіў пакінуць дзяўчынку ў спакоі, зазначыўшы, што Бог прамаўляе да дзяцей.
Не змяняючы тону голаса, Святы Айцец растлумачыў, што гэтая прыгожая дзяўчынка — ахвяра хваробы і што ён моліцца за яе і яе бацькоў. Неўзабаве дзіцё вярнулася ў залу.