Пошук

12.08.2019 12:25   Паводле: Vatican News / Фота: zenit.org

Памятны медаль сёмага года пантыфікату папы Францішка прысвечаны Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне. Нарада пройдзе ў кастрычніку ў Ватыкане.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на аверсным баку медаля змешчана выява гербу Святога Айца і надпіс на лаціне: Franciscus P.M. A.VII — «Францішак Н. (Найвышэйшы) П. (Пантыфік) Г. (Год) VІІ».

На рэверсе адлюстравана місійная дзейнасць Касцёла ў Панамазонскім рэгіёне.

Тут знаходзяцца выявы прадстаўнікоў карэнных народаў, мясцовай флоры.

На пярэднім плане відаць рукі, якія ўдзяляюць сакрамэнт хросту і Эўхарыстыі. У верхняй частцы змешчана выява голуба — сімвал Святога Духа, здольнага ствараць адзінства ў разнастайнасці, а таксама радок з Кнігі Быцця на лаціне: Et vidit Deus quod esset bonum — «І ўбачыў Бог, што гэта добра».

Аўтарам медаля з’яўляецца італьянская мастачка Арыета Росі, якая на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Ватыканам.

Калекцыянеры могуць набыць памятны медаль пачынаючы з 12 жніўня ў сядзібе Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду, у крамах Ватыканскага выдавецтва і Ватыканскага філатэлістычна-нумізматычнага аддзелу.

Абноўлена 12.08.2019 12:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.