Пошук

05.06.2019 09:01   Тэкст: бр. Аляксей М. Юхневіч OFMConv / Catholic.by

4 чэрвеня ў Непакалянаве (Польшча) на 94-м годзе жыцця адышоў у вечнасць а. Томаш Лях OFMConv, які 15 гадоў служыў на Беларусі.

Айцец Томаш нарадзіўся 9 жніўня 1925 года ў Стэнжыцы (Польшча). У 1945 годзе распачаў навіцыят у правінцыі Маці Божай Беззаганнай Ордэна Братоў Меншых Канвентуальных (францішканаў).

Свой зямны шлях ён завяршыў на 73-м годзе законнага і 66-м годзе святарскага жыцця.

З 1990 да 2005 года быў пробашчам у парафіі св. Юзафа ў Валожыне.

Менавіта дзякуючы яго руплівасці намаганнямі мясцовых вернікаў касцёл у Валожыне, у якім у савецкія часы размяшчалася фабрыка, быў адрамантаваны і зноў стаў месцам культу.

Пахаванне адбудзецца 6 чэрвеня а 11-й гадзіне ў непакалянаўскай базыліцы. Малітва пры спачылым распачнецца а 10-й гадзіне ў санктуарыі св. Максімільяна Кольбэ ў Непакалянаве.

Абноўлена 05.06.2019 09:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа