Пошук

29.05.2019 13:14   Catholic.by

Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 мая ва ўзросце 63 гадоў пасля працяглай хваробы адышоў у вечнасць кс. прэлат Міраслаў Скачыляс, святар Влацлаўскай дыяцэзіі (Польшча), які доўгі час працаваў у Віцебскай дыяцэзіі на розных адказных пасадах.

Пахавальныя набажэнствы пройдуць у пятніцу 31 мая ў парафіяльным касцёле ў Русаціцах у Польшчы. Пахавальная св. Імша распачнецца ў 12.00.

Кс. Міраслаў Скачыляс нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі з 2000 да 2010 года. За гэты час ён з’яўляўся дэканам віцебскага Паўднёвага дэканату, пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, быў Генеральным вікарыем Віцебскай дыяцэзіі, уваходзіў у склад калегіі кансультантаў і святарскай рады Віцебскай дыяцэзіі, у склад катэдральнага капітула Віцебскай дыяцэзіі.

Шмат намаганняў прыклаў да адбудовы касцёла ва Ушачах і будаўніцтва катэдры Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 29.05.2019 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця