
Супольнасць Ксяндзоў місіянераў Святой Сям’і ў Беларусі са смуткам паведамляе, што 19 мая на 60-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Рэгіна Цыбульская, маці новапрэзбітэра кс. Канстанціна Цыбульскага MSF.
Пахавальная св. Імша адбудзецца ў пятніцу 24 мая а 12-й гадзіне ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
Цэлебрацыю Эўхарыстыі і пахавальных абрадаў узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…