Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 11 мая на 93-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Шарко — бацька ксяндза каноніка Пятра Шарко, пробашча парафіі Божага Цела ў г. Нясвіж і дэкана Нясвіжскага дэканата.
Пахаванне адбудзецца ў панядзелак 13 мая ў 13.00 у касцёле Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка ў мястэчку Ракаў.
Даручаем памерлага Станіслава Божай Міласэрнасці.