Пошук

29.04.2019 16:36   Catholic.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 29 красавіка адышоў у вечнасць Браніслаў Сідорка, бацька кс. Віталія Сідоркі, пробашча парафіі св. Юзафа Рамесніка і бл. сясцёр мучаніц з Навагрудка ў Лідзе i выкладчыка Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пахаванне спачылага Браніслава адбудзецца 30 красавіка а 12-й гадзіне ў парафіяльным касцёле Божага Цела і св. Юрыя ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 29.04.2019 17:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.