Супольнасць айцоў Пабожных школаў (піяраў) са смуткам паведамляе, што 7 сакавіка на 70-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Ян Асіповіч, бацька а. Яна Асіповіча SP, які цяпер служыць у Шчучыне.
Пахавальная св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч, адбудзецца 9 сакавіка а 13-й гадзіне ў Лідзе ў касцёле св. Юзафа Каласанса (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, м-н Індустрыяльны) па адрасе: вул. Пралыгіна, 2.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…