Пошук

28.02.2019 10:48   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 27 лютага адышоў у вечнасць Леанід Дакуцька — бацька сястры Аўгустыны Дакуцька ОР.

Сястра Аўгустына на працягу многіх гадоў працавала ў парафіях Мінска і Бабруйска, а цяпер працуе ў г. Улан-Удэ (дыяцэзія св. Юзафа, Расія).

Пахавальная Святая Імша адбудзецца 1 сакавіка а 11-й гадзіне ў г. Лагойску ў касцёле св. Казіміра (вул. Савецкая, 3).

Даручаем памерлага Леаніда Божай міласэрнасці.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 28.02.2019 12:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа